Цэнтр фізіка-хімічных метадаў даследавання

Цэнтр фізіка-хімічных метадаў даследавання з'яўляецца цэнтрам калектыўнага карыстання ўнікальным навуковым абсталяваннем. Цэнтр ФХМД створаны ў 1989 годзе з мэтай больш эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання дарагога і ўнікальнага навуковага абсталявання, а таксама стварэнні патрэбных умоў для падвышэння эфектыўнасці навуковых даследаванняў і якасці рыхтоўлі інжынерных кадраў і спецыялістаў найвысокай кваліфікацыі.

У склад Цэнтра ФХМД уваходзяць 8 лабараторый, у якіх засяроджана больш 30 адзінак дарагога і ўнікальнага навуковага абсталявання, больш паловы з якога складаюць сучасныя прыборы даследніцкага класа вядучых сусветных вытворцаў. Многія прыборы адзінкавыя ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўнымі мэтамі Цэнтра ФХМД з'яўляюцца: правядзенне даследаванняў структуры, хімічнага складу, фізіка-хімічных уласцівасцяў і характарыстык арганічных і неарганічных рэчываў, прыродных і сінтэтычных матэрыялаў, індывідуальных рэчываў і складаных хімічных злучэнняў.

Даследаванні выконваюцца ў рамках фундаваных НДП кафедраў і лабараторый БДТУ, НДП аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў БДТУ, а таксама па простых дамовах, складзеным Цэнтрам з навучальнымі, навуковымі ўстановамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

Цэнтрам праводзяцца навуковыя даследаванні па дамовах з навучальнымі ўстановамі, навуковымі арганізацыямі, а таксама прамысловымі прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь.

Цэнтр фізіка-хімічных метадаў даследавання абсталяваны сучаснымі прыборамі даследніцкага класа вядучых сусветных вытворцаў складанага аналітычнага абсталявання.

    У якасці заказцаў навуковых даследаванняў у апошнія гады выступалі:
  • - установы адукацыі: БДУ, БНТУ, БДУІР, МДУХ, БрДТУ, Полацкі ДУ;
  • - установы НАН Беларусі;
  • - прамысловыя прадпрыемствы: ААТ «Гродна Азот», ААТ «Белгархімпрам», ААТ «МАЗ», ААТ «БЗМП», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Барысаўскі ДОК», РУП БелНИИС», СП ТАА «Фармлэнд», ААТ «Атлант» і інш.

Адправіць паведамленне


Адправіць
Распрацоўка і падтрымка
andryuha-3103@mail.ru

Запоўніце ўсе палі карэктна