Лабараторыя аналізу памераў часціц і ўдзельнай паверхні

Аналізатар памераў часціц, дзэта-патэнцыялу і малекульнай масы 90Plus Particle Size Analyzer (Brookhaven Instruments Corporation, ЗША)

Магчымасць вымярэння дзэта-патэнцыялу і малекульнай масы. Выкарыстоўваецца для вымярэння калоідаў, латэксаў, міцэл, мікраэмульсій, бялкоў і іншых наначасціц.
Дыяпазон вымярэння ад 1 нм да 6 мкм.

Лазерны аналізатар памераў часціц Analizette 22 MicroTec (Fritsch GmbH, Германія)

Аналіз размеркавання памераў часціц цвёрдых рэчываў у суспензіях і парашках, вызначэнне размеркавання памераў кропляў вадкасці ў эмульсіях. Вызначэнне грануламетрычнага складу з аналізам формы часціц.
Дыяпазон вымярэнняў 0,1 – 600 мкм.

Прыбор для вызначэння ўдзельнай паверхні і сітаватасці NOVA 2200 (Quantachrome Corp. ЗША)

Вызначэнне ўдзельнай паверхні матэрыялаў, вывучэнне ізатэрмаў адсорбцыі і дэсорбцыі, размеркаванні пор па памерах, даследаванне тыпу і характару сітаватасці, вызначэнне адсарбцыйнай ёмістасці і актыўнасці сітаватых матэрыялаў.
Мяжа вымярэнняў: 10 – 2000 м 2 /г.

Адправіць паведамленне


Адправіць
Распрацоўка і падтрымка
andryuha-3103@mail.ru

Запоўніце ўсе палі карэктна